Свята-Мікалаеўская царква (Крупкі)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у горадзе Крупках Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Міра, 7[1]. ГісторыяПа блаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта ў 1993 годзе была створана праваслаўная грамада і распачаты працы па адраджэнні храма. Першае святочнае набажэнства ў новым храме адбылося ў 1998 годзе. З 2002 года пры храме адкрыта нядзельная школа[2]. АрхітэктураПабудавана ў традыцыях царкоўнага дойлідства 2-й паловы 19 ст. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай, кароткі бабінец, кубападобная, пераходзячая ў 2-і 8-гранны ярус малітоўная зала, завершаная шатровым дахам з 8-гранным барабанам пад цыбулепадобным купалам. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з паўкруглымі сандрыкамі. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia