Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Худаўцы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Худаўцы Крупскага раёна. Пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя на невялікім пагорку ў цэнтры вёскі, каля могілак. Помнік драўлянага дойлідства. АрхітэктураТрохзрубны аднаапсідны храм з двух'яруснай прамавугольнай у сячэнні званіцай над бабінцам. Цэнтральны аб'ём завершаны масіўным купалам на двух'ярусным васьмігранным барабане і чатырма кутнімі вежачкамі (на васьмерыках) з цыбулепадобнымі галоўкамі. Вільчык даху пяціграннай апсіды завершаны цыбулепадобным купалам. У дэкоры выкарыстаныя разныя арнаментальныя паясы, стылізаваныя закамары. Уваход у храм падкрэслены паддашкам на ажурных кранштэйнах чыгуннага ліцця. Унутраную прастору ўпрыгожвае драўляны іканастас, багата аздоблены пазалочанай разьбой. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia