Спаса-Праабражэнская царква (Грыцкавічы)
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Грыцкавічы Крупскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() На высокім узгорку, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана каля 1822 г. з дрэва. Двух’ярусная слуповая шатровая званіца стаяла асобна перад царквой. Была прыпісана да Халопеніцкай Успенскай царквы'. Каля царквы захаваўся старажытны каменны крыж. АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам на бутавым падмурку і пад вальмавым дахам (гонтавы перакрыты бляхай у 1979), якія пераходзяць у шатровы над пяціграннай апсідай з нізкімі бакавымі рызніцамі. Дах па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам з невялікай макаўкай на вузкай шыі. Уваходы праз двухслуповы ганак з двухсхільнай навіссю. Вертыкальна ашаляваныя сцены апяразаны падкарнізнай аркатурай і маюць па адным прамавугольным (у апсідзе лучковым) аконным праёме, расчлянёным брусамі-сцяжкамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia