Свята-Мікалаеўская царква (Курэссаарэ)

Славутасць
Свята-Мікалаеўская царква
58°15′04″ пн. ш. 22°28′59″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Канфесія Праваслаўная Царква
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква (Курэссаарэ) — праваслаўны храм пад кіраўніцтвам Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы ў горадзе Курэссаарэ на Саарэмаа на вуліцы Лосі, 8.

11 жніўня 1747 года Сінод Расійскай імперыі выдаў Указ пра будаўніцтва невялікай драўлянай царквы ў Арэнсбургу (Курэссаарэ) на Саарэмаа. Ураду Рыжскай губерні загадалі фінансаваць будаўніцтва царквы з даходаў губерні. Ва ўказе Сінода было таксама распараджэнне пабудаваць неабходнае жыллё для духавенства царквы. Расійская імператрыца Кацярына ІІ перадала неабходныя царкоўныя прыналежнасці для праваслаўнай службы. Член Найсвяцейшага Сінода епіскап Сімон і першасвятар прыхода Сімяон Заклінскі 9 мая 1750 года асвяцілі храм у гонар епіскапа і цудатворца свяціцеля Мікалая, заступніка мараплаўцаў. Гэтую царкву разбурылі пасля таго, як у 1790 годзе была завершана будаўніцтва новай царквы.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya