Эстонская Апостальская Праваслаўная Царква
Эстонская апостальская праваслаўная царква (эст.: Eesti Apostlik-Õigeusu Kirik) — аўтаномная праваслаўная царква ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярхату. Ахоплівае тэрыторыю Эстоніі. ГісторыяУ 1817 годзе было заснавана Рэвельскае вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай епархіі. 10 мая 1920 года на супольным пасяджэнні патрыярха Ціхана (Бялавіна), Сінода і Вышэйшага царкоўнага савета Расійскай Праваслаўнай Царквы была прынята пастанова прызнаць Эстонскую Праваслаўную Царкву аўтаномнай, Рэвельская дыяцэзія стала самастойнай. У верасні 1922 года сабор Эстонскай Апостальскай Праваслаўнай Царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцці ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас. У чэрвені 1940 года Эстонія была ўключана ў склад Савецкага Саюза. Эстонская царква была далучана да Маскоўскага Патрыярхату. Пасля акупацыі Эстоніі германскімі войскамі мітрапаліт Талінскі Аляксандр (Паўлус) абвясціў аб аднаўленні Эстонскай Аўтаномнай Праваслаўнай Царквы. У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш 20 праваслаўных святароў былі вымушаны эміграваць на Захад, сінод ЭАПЦ пераехаў у Стакгольм, застаючыся ў падначаленні Канстанцінопальскага патрыярхату. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія і ў 1947 годзе была пераназвана ў Талінскую і Эстонскую епархію[1]. Пасля аднаўлення Эстоніяй дзяржаўнай незалежнасці з’явілася імкненне аднавіць і аўтаномную царкву. 11 жніўня 1993 года эстонскі Дэпартамент па справах рэлігій зарэгістраваў Сінод Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы ў выгнанні як адзінага праўнага правапераемніка міжваеннай Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы. У 1994 годзе 54 (з 83) праваслаўных прыходаў перайшлі ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату. 22 лютага 1996 года Святы сінод Канстанцінопальскага патрыярхату аднавіў дзеянне Томаса 1923 года. ЕпархііГл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia