Свята-Мікалаеўская царква (Петрыкаў)
Свята-Мікалаеўская царква — помнік архітэктуры псеўдавізантыйскага стылю ў Петрыкаве (сучасная вул. Ліпунова). Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1830 г. Архітэктура![]() Мураваны будынак мае крыжападобную кампазіцыю з трохапсіднай алтарнай часткай. Сяродкрыжжа ўвянчанае вялікім светлавым барабанам з купалам. Пры ўваходзе размешчаная трох'ярусная вежа-званіца з купалам, завершаным галоўкай. У аснове архітэктурна-пластычнага рашэння фасадаў арсенал дэкаратыўных сродкаў старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: закамары, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, паяскі, сухарыкі, уразныя вуглавыя калонкі. Інтэр'ер![]() Унутраная прастора нарастае ад нізкай трапезнай праз цыліндрычныя скляпенні прыдзелаў да круглага барабана ў цэнтры, абапёртага на магутныя аркі. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Благавешчанне», «Маці Божая з дзіцем». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia