Свята-Мікалаеўская царква (Рымкі)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Рымкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяНа паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў канцы XIX стагоддзя з цэглы і бутавага каменю. Акаймавана бутавай агароджай з арачнай брамай. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана па канону чатырохчасткавага храма. Падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, нізкая і кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы і чатырохсхільны дах малітоўнай залы завершаны адпаведна макаўкай і цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. На паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучана атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, аркатурныя фрызы, прафіляваныя ліштвы лучковых аконных і прамавугольнага ўваходнага праёмаў, кілепадобныя франтоны. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia