Свята-Мікалаеўская царква (Самуйлавічы Дольныя)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Самуйлавічы Дольныя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() Пабудавана ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы, у 1876 годзе перабудавана на сродкі прыхаджан інжынерам Л. Кржыжаноўскім. У 1875 годзе пабудавана званіца. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. Адкрыта ў 1988—1990 гадах. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным паўкруглай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у кананічнае пакрыццё. Пасярэдзіне даху ўзведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Франтальны фасад руставанымі лапаткамі расчлянёны на 3 праслы, завершаны прамавугольным атыкам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых атынкаваных ліштвах, вылучаных па паліхромным фоне адкрытай бутавай муроўкі сцен. Каля апсіды пастаўлена мураваная чатырохстоўпная шатровая званіца. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia