Свята-Мікалаеўская царква (Старыя Габы)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Старыя Габы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гг. не дзейнічала. Архітэктура![]() ![]() Помнік архітэкіуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм традыцыйнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, прамавугодьная трапезная, кубападобны асноўна аб'ём, пяцігранная апсіда. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны маляўнічым 5-купаллем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах), якое ўзбагачаюць макаўкі званіцы і апсіды. Эстэтычны эффект дасягаецца і высакаякаснай муроўкай сцен з цёсаных блокаў вапняку, выкладкай імі арачнага партала галоўнага ўвахода і вуглавых рустаў. Цаглянай муроўкай выкладзены прафіляваныя карнізы з гарадкамі і ліштвы арачных аконных праёмаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia