Свята-Ільінская царква (Нарач, Мядзельскі раён)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Нарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Гісторыя![]() У цэнтры вёскі. Акаймавана бутавай агароджай з цаглянай брамай. Пабудавана ў 1860-я гг. з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гг. не дзейнічала. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная шатровая званіца (васьмярык на 2 чацверыках), прамавугольная ў плане трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. На фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору: лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных праёмаў. Прафіляваныя карнізы з сухарыкамі, круглыя разеткі з крыжамі, «ізумрудны» руст. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб’ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Галоўны ўваход вырашаны магутным парталам з кілепадобнай аркай на 2 калонах, бакавыя прамавугольныя ўваходныя праёмы аформлены прафіляванымі арачнымі парталамі з круглымі разеткамі. Мастацкі эфект будынка ствараецца буйнамаштабнай бутавай муроўкай шэраружага колеру з запаўненнем вапнавых швоў дробнымі каменчыкамі, а таксама спалучэннем гэтакай паліхроміі з атынкаванымі элементамі архітэктурнага дэкору. Інтэр’ер![]() Унутры памяшканні храма аб’яднаны ў агульную прастору шырокімі арачнымі прасветамі. Мастацкім акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца драўляны разны двух’ярусны іканастас — твор народнага прыкладнога мастацтва мяжы 19 — 20 ст. У скразную арнаментальную разьбу царскіх варот укампанаваны абразы-тонды евангелістаў. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia