Свята-Мікалаеўская царква (Стары Крыўск)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Стары Крыўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва. 5 студзеня 2010 года храм згарэў. У 2012 годзе на месцы старога храма была ўзведзена мураваная царква. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прамавугольныя зрубы нізкага прытвора, бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Элементы асіметрыі ў кампазіцыю ўносіць бакавы прыруб прыдзела. Над двухсхільным дахам бабінца ўзведзены чатырохгранны шатровы барабан. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны невялікімі прамавугольнымі і арачнымі (у малітоўнай зале) аконнымі праёмамі. Інтэр’ерАбразы «Маці Божая Апека» (мяжа 17 — 18 ст.), «Хрыстос на прастоле» (мяжа 19 — 19 ст.), «Маці Божая Ахтырская» і «Хрыстос» (сярэдзіна 19 ст.), «Флор і Лаўр» (2-я палова 19 ст.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia