Свята-Міхайлаўская царква (Бародзічы)
Свята-Міхайлаўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Бародзічы Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяУ 1766 годзе ў Бародзічах упершыню ўзгадваецца царква. У 1791 годзе тут быў збудаваны новы храм. Службы праводзіліся ў храме да 1960 года. У 1966 годзе царкоўны будынак разабралі для будаўніцтва школьнай спортзалы ў суседнім сяле Грушава. У 1992 годзе было вырашына адбудаваць царкву на месцы папярэдняга драўлянага храма. Царква была асвячона ў ліпені 2000 года. АрхітэктураТвор архітэктуры ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Вырашана па канону 4-часткавага праваслаўнага храма падоўжна-восевай аб’ёмна прасторавай кампазіцыі: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца над прытворам, працяглая прамавугольная ў плане малітоўная зала, 2-схільны дах над якой завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. 2-слуповы ганак завершаны 3-лопасцевым франтонам. Трайныя прамавугольныя аконныя праёмы на бакавых фасадах дэкарыраваны трохвугольны-мі сандрыкамі і адзначаны такімі ж зломамі даху[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia