Свята-Міхайлаўская царква (Восаўцы)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у імя святого архангела Міхаіла ў в. Восаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1780 годзе з дрэва на ўсходняй ускраіне вёскі. Каля царквы пастаўлена 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца-брама. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Кампазіцыя будынка складаецца з 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды, якія накрыты агульным дахам з хвалямі і трохвугольнымі застрэшкамі ў месцы іх злучэння. Над галоўным фасадам вільчык даху завершаны 8-гранным светлавым барабанам з купалам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У малітоўную залу выступае вузкая галерэя хораў з парапетам цяслярскай работы. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia