Свята-Міхайлаўская царква (Чэрск)
Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўная царква, помнік архітэктуры барока. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі Чэрск Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана са званіцай з дрэва на мяжы 17—18 ст. (да 1701), адноўлена ў 1860-я гады. Паводле даследавання К. Зданьскага, у Міхайлаўскай царкве яшчэ да Другой сусветнай вайны захоўвалася рукапіснае евангелле XVI ст., напісанае на старабеларускай і старапольскай мовах[1]. Унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() Асноўны кубападобны зруб пераходзіць у працяглую 5-гранную апсіду з бакавой рызніцай, раней накрытыя агульным гонтавым дахам з вальмамі па гранях апсіды. Асноўны аб'ём і апсіда былі завершаны фігурнымі барочнымі купаламі. У 19 стагоддзі да галоўнага фасада дабудаваны непрапарцыянальна вялікі квадратны ў плане прытвор. Інтэр'ер![]() Малітоўная зала перакрыта корабам скляпеннем старажытнай канструкцыі. Апсіда вылучана выкананым у 1830-я гадах драўляным разным іканастасам. Абразы 18—19 ст.: «Раство Іаана», «Спас Пантакратар», «Хрыстос у сілах», «Тайная вячэра», «Маці Божая Адзігітрыя», «Архангел Міхаіл», абразы апостальскага чыну іканастаса. Званіца![]() Асобна пастаўлена 3-ярусная званіца арыгінальнай вобразнай трактоўкі. Над ніжнім кубічным зрубам узведзены шырэйшы пірамідальны каркасны ярус-звон, раскрыты 4-пралётнай аркадай; над ім узвышаецца 3-і чацверыковы ярус з шатровым пакрыццём і макаўкай у завяршэнні. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia