Чэрск (Брэсцкі раён)
Чэрск[1] (трансліт.: Čersk, руск.: Черск) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе Дамачава — Дубок, на ўсходзе — рака Капаеўка (прыток Заходняга Буга), на захадзе меліярацыйныя каналы. У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава). ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у складзе Берасцейскага староства Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе пабудавана праваслаўная царква. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска і аднайменны фальварак уваходзілі ў маёнтак Дамачава, якім валодалі князі Вітгенштэйны. У 1863 годзе падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання ў чэрскіх лясах адбыліся баявыя дзеянні паўстанцкага атрада Станкевіча з карнымі расійскімі падраздзяленнямі. У выніку двухгадзіннага бою паўстанцы вымушаны былі адступіць, страціўшы 11 чалавек забітымі, 17 былі ўзяты ў палон, а тыя, хто застаўся жывымі, уліліся ў атрад Казіміра Нарбута і працягвалі барацьбу[2]. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, фальварак — уласнасць князя Вітгенштэйна. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, капліца, піваварня і бровар, саладоўня. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, ветраны млын і карчма. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся маёнтак (3 двары, 25 жыхароў). ![]() У 1905 годзе вёска і фальварак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Чэрскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 35 двароў, загубілі 25 жыхароў; 20 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах. 18 снежня 1972 года Чэрскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дамачаўскага пассавета[3]. Насельніцтва
Інфраструктура
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia