Свята-Міхайлаўскі сабор (Ліда)
Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор (першапачаткова Касцёл Святога Іосіфа) — праваслаўная царква ў г. Ліда на вул. Савецкай, помнік архітэктуры класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. З'яляецца рэдкім прыкладам царквы-ратонды ў каталіцкім дойлідстве[1]. ГісторыяКасцёл Святога Іосіфа пры лідскім кляштары піяраў пабудаваны ў 1797—1825 гадах[1]. На будаўніцтва храма 5000 рублёў ахвяраваў Павел I[1]. Кляштар зачынены ў 1832 годзе. Касцёл у 1842 годзе гарэў, у 1863 годзе перароблены на праваслаўную царкву Міхаіла Архангела, пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960-я гг. будынак быў абсталяваны пад планетарый. У 1971 г. знесена мураваная брама. Архітэктура![]() ![]() Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны васьмігранным ліхтаром[1]. Да асноўнага круглага ў плане аб'ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб'ёмы: прытвор з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і двухпавярховая сакрысція па восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і воўначы[1]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Порцік і рызаліты ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны прамавугольныя[1]. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Побач з касцёлам размешчаны мураваныя аднапавярховы корпус кляштара і аднаярусная званіца. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia