Свята-Пакроўская капліца (Сіціцк)

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская капліца
52°02′26,84″ пн. ш. 26°34′29,47″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Сіціцк
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Стан страчана
Глобус Беларусі globustut.by/sitick/inde…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская капліца — былы праваслаўны храм у в. Сіціцк Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя

Знаходзілася ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў канцы XIX ст. з дрэва. Прыпісная да Пакроўскага прыхода в. Плотніца. Капліца згарэла ў маі 2015 г.

Архітэктура

Пакроўская капліца

Помнік народнага дойлідства. Вырашана невялікай царквой з прытворам-званіцай, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з трохграннай алтарнай часткай. Цэнтральны зруб завершаны дахам з макаўкай, прытвор — 4- граннай каркаснай шатровай званічкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём.

Зноскі

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya