Свята-Пакроўская царква (Плотніца)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Плотніца Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1781 г. з дрэва[1], у 1873 г. адноўлена[2]. У 1899 г. пабудавана царкоўна-прыходская школа. Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства. Храм цэнтрычнай крыжова-купальнай кампазіцыі, якую фарміруюць цэнтральны кубападобны зруб і аднолькавыя па памерах прамавугольныя крылы бабінца, бакавых прыдзелаў, апсіды. Паміж крыламі прырублены вуглавыя квадратныя рызніцы. Асобныя вальмавыя дахі 5 аб'ёмаў завершаны цыбулепадобнымі купаламі на васьмігранных барабанах, што надае храму маляўнічы стракаты сілуэт. Гарызантальна ашаляваныя фасады члянёны прамавугольнымі вітражнымі вокнамі ў разных ліштвах. Тры ўваходы аформлены ганкамі з двухсхільнымі навісямі. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе прастора сяродкрыжжа, у якую адкрыты светлавы васьмігранны барабан, падтрыманы канструкцыяй вуглавых парусаў. У бабінцы перагародкай вылучаны вузкі прытвор. Вельмі шанаваўся абраз «Маці Божая», маецца абраз 18 ст. «Пакроў». Званіца![]() У ансамбль з царквой уваходзіць пабудаваная ў 1873 г. двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні. Ніжні ярус ашаляваны, у адкрытым верхнім выяўлена каркасная канструкцыя збудавання. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia