Свята-Пакроўская царква (Іванава)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Іванава, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю пач. XX стагоддзя. Архітэктура![]() Храм мае чатырохчасткавую падоўжана-восевую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб'ём з бакавымі прыдзеламі, апсіда з рызніцамі. Двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, надбудаваная над шырокім 2-павярховым прытворам, і 8-гранны шатровы барабан над асноўным кубападобным аб'ёмам завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. Макаўкамі завершаны двухсхільныя дахі ганка галоўнага ўвахода і прыдзелаў. Фасады прарэзаны адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі з броўкамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі нішамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі. Інтэр'ерАбразы 17 — 18 ст.: «Троіца старазапаветная» і «Маці Божая Рымская» (прывезена з закрытай Свята-Ільінскай царквы в.Дастоева), «Архангел Міхаіл», «Маці Божая Адзігітрыя» (паходзіць з Успенскай царквы в. Снітава Іванаўскага раёна), «Маці Божая Чантахоўская», «Ражджаство Маці Божай», «Уваскрасенне», «Святыя Канстанцін і Алена»; абразы 19 ст.: «Маці Божая ўсіх смуткуючых радасць», «Святы Аляксандр Неўскі», «Цуд Георгія аб змеі». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia