Свята-Пакроўская царква (Акцябр)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Акцябр (Кобрынскі раён) на ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1937 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства. АрхітэктураРазвітую і шматпланавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю храма складаюць асноўны цэнтрычна-крыжовы зруб, пяцігранная апсіда з партатыўнымі бакавымі рызніцамі, далучаны праз трапезную прытвор-званіца. Званіца вырашана высокім шатровым васьмерыком і разам з 8-гранным шатровым барабанам з макаўкай дамінуе ў сілуэце храма. Грані-прыдзелы асноўнага зруба і бабінца завершаны трохвугольнымі франтонамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі, фланкіраванымі вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе падкупальная прастора светлага барабана, абапёртага праз складную сістэму ветразяў на сцены цэнтральнага квадратнага зруба. У яго прастору шырокімі 3-граннымі прасветамі раскрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная, апсіда, вылучаная драўляным 2-ярусным іканастасам. Абраз «Тры свяціцелі» (18-19ст.), скульптура «Укрыжаванне» (18ст.), драўляны ківот (1887). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia