Свята-Пакроўская царква (Арэпічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у цэнтры в. Арэпічы (Жабінкаўскі раён). Помнік драўлянага дойлідства. ГісторыяПраваслаўная царква на гэтым месцы існавала з XVII ст. Цяперашні будынак узведзены ў 1761 г. з драўлянага бруса і звонку вертыкальна ашаляваны. У 1846 г. царква капітальна адрамантавана. У сярэдзіне XIX ст. была прыбудавана двух'ярусная званіца. АрхітэктураВырашана працяглым прамавугольным зрубам, да якога ў 1877 г. прыбудавана двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца цяжкіх прапорцый. Двухсхільны дах па цэнтры завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя вузкія рызніцы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу выступаюць хоры на двух слупах. Абразы 18-19 ст.: «Пакроў», «Маці Божая Замілаванне Уладзімірская», «Мікалай Цудатворац». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia