Свята-Пакроўская царква (Астроўскі)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Покрыва Багародзіцы ў пас. Астроўскі Свіславіцкага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяПабудавана на паўднёвай ускраіне вёскі ў 1860-я гады з цэглы па праекце Мікалая Ціхвінскага[1]. Адчынена ў 1990-я гг. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана па канону чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) прытвор-званіца, трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда. У сілуэце пануе шацёр званіцы з макаўкай і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам цэнтральнага аб'ёму. Уваход і арачныя аконныя праёмы аформлены кілепадобнымі парталам і ліштвамі, у дэкоры выкарастаны аркатурныя фрызы, шырынкі, вуглавыя лапаткі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia