Свята-Пакроўская царква (Вялікая Ліпа)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Ліпа Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчана на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Помнік архітэктуры барока. ГісторыяПабудавана ў 1773 годзе з цэглы. У 1896 годзе пры царкве пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. Царква адкрыта ў 1990-я гады. АрхітэктураХрам атрымаў характэрны манументальна-пластычны выгляд, чаму садзейнічаюць буйныя архітэктуныя формы і асабліва — маляўнічае завяршэнне галоўнага фасада ўвагнута-выпуклым фратонам, чляненне плоскасных бакавых фасадаў лучковымі праёмамі і арачнымі нішамі. Кампактны прамавугольны ў плане аб'ём пераходзіць у паўкруглую апсіду з бакавымі нізкімі рызніцамі. Вось сіметрыі галоўнага фасада, расчлянёнага лапаткамі на 3 праслы, адзначана лучковымі ўваходным і 2 аконнымі праёмамі. Бляшаны дах над алтарнай часткай завершаны галоўкай. Пры ўваходзе ў малітоўную залу на 2 калонках размешчаны хоры. Спадарожныя збудаванніПерад царквой пастаўлена прамавугольная ў плане двух'ярусная мураванвя званіца з шатровым пакрыццём. ![]() Побач з царквой — капліца. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана чатырохграннай цэнтрычнай двух'яруснай вежай, накрытай сплюшчаным купалам на нізкім цыліндрычным барабане. Першы глухі ярус крапаваны філёнгамі, другі вырашаны 4 аркамі, дэкарыраванымі па вуглах калонамі. ![]() Побач размешчана капліца-пахавальня. Пабудавана ў 19 ст. з цэглы. Невялікі прамавугольны аб'ём пад двухсхільным дахам. Глухія плоскасныя фасады крапаваны па вуглах канеліраванымі пілястрамі, прамавугольны ўваходны праём дэкарыраваны прафіляваным сандрыкам на фігурных кранштэйнах і нішай-эпітафіяй над ім. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia