Свята-Пакроўская царква (Крычаў)

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°44′35″ пн. ш. 31°43′23″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крычаў
Канфесія БПЦ і праваслаўе
Епархія Магілёўская і Мсціслаўская епархія
Будаўніцтва 1946
Глобус Беларусі globustut.by/krichev/ind…
Map

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Крычаве Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Касманаўтаў.

Гісторыя

Пабудавана ў 1946 годзе з дрэва.

Архітэктура

Вырашана па канону чатырохчасткавага храма другой паловы XIX ст. Сфарміравана прытворам-званіцай, бабінцам, малітоўнай залай з бакавымі прыдзеламі, пяціграннай апсідай. У сілуэце пануюць двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і цыбулепадобны купал у сяродкрыжжы двухсхільных дахаў. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya