Свята-Пакроўская царква (Лазовіца)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Лазовіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяВядома з XVIII стагоддзя як уніяцкая царква Пакрова Святой Багародзіцы, якая за часамі Расійскай імперыі была пераведзена ў праваслаўную. Папярэдні храм быў пабудаваны да 1861 года з дрэва. На месцы былога храма ў пачатку XX стагоддзя была ўзведзена драўляная Свята-Пакроўская царква[1], рэшткі якой захаваліся да гэтага часу. Прыход уваходзіў у склад 3-га Клімавіцкага благачыння Магілёўскай епархіі. На цвінтары знаходзяцца руіны склепа, у якім былі пахаваны настаяцелі царквы. Ад яго да храма пракладзены падземны ход[2]. Пасля прыходу савецкай улады царква была зачынена. У Другую сусветную вайну яна зноў адкрылася[2]. У 1950-я гады ў будынку размясцілася збожжасховішча мясцовага калгаса «Камінтэрн». З 1953 года ў званіцы храма знаходзілася сельская бібліятэка, якая ў 1955 годзе была прызнана лепшай у БССР. У 1962—1964 гадах ніжні паверх царквы займалі бібліятэка і сельскі клуб. З 1964 года будынак не выкарыстоўваўся[1]. Хаця будынак знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане, на рэлігійныя святы ў яго прыязджае святар і адпраўляе набажэнствы[2]. У 2019 годзе стараста вёскі Аляксандр Кірыенка хадайнічаў перад Міхаілам Русым аб рамонце даха царквы. Па яго словах, жыхары самі гатовы ўдзельнічаць у рамонце[3]. АрхітэктураПомнік народнага дойдідства. Трохчасткавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя ў плане зрубы — бабінца, малітоўнай залы і апсіды, накрытыя агульным дахам. Сцены былі гарызантальна ашаляваны, расчлянёны высока размешчанымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia