Свята-Пакроўская царква (Ласіца)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Ласіца Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы і бутавага каменю. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове кампазіцыі храма падоўжны прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, які па цэнтры завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да франтальнага фасада далучана вежа-званіца, якая складаецца з 2 ніжніх чатырохгранных і верхняга васьміграннага ярусаў, шацёр якіх завершаны макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-пілонным парталам з трохвугольным шчытом. Са старажытнарускага царкоўнага дойлідства ўнесены кілепадобныя ліштвы арачных праёмаў званіцы. Рытм бакавых працяглых фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках. Архітэктурна-дэкаратыўны эфект дасягаецца кантрасным спалучэннем атынкаваных і пабеленых элементаў дэкору з паліхромным фонам бутавай муроўкі сцен. Інтэр’ерАбразы «Маці Божая на змеі» (канец 18 ст.), «Маці Божая з дзіцем» (мяжа 18 — 19 ст.). Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia