Свята-Пакроўская царква (Любкаўшчына)
Царква́ Пакро́ва Найсвяце́йшай Багаро́дзіцы — праваслаўны храм у вёсцы Любкаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, помнік народнага дойлідства. Цэнтр прыходу Стаўбцоўскага благачыння Маладзечанскай епархіі[1]. ГісторыяПершапачаткова з'яўлялася могілкавай капліцай, узведзенай у 1818 годзе і прыпісанай да Дабравешчанскай царквы ў Кунасе[2]. Уваходзіла ў склад Слуцкай епархіі. Напачатку 2000-х г. пачалася рэканструкцыя колішняй капліцы, якая заняпала за савецкім часам. Падчас яе драўляны аб'ём храма быў абкладзены сілікатнай цэглай, што прывяло да страты арыгінальнага выгляду пабудовы[3]. Рэстаўрацыя скончылася ў 2010 годзе, завяршэннем якой стала асвячэнне храма ў гонар Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы, што адбылося 21 жніўня таго ж года. На асвячэнні прысутнічалі біскуп барысаўскі Веніямін, протаіерэй стаўбцоўскай акругі Аляксандр Марцінчык, плябан прыхода Васіль Каляда і запрошаныя святары[4]. За аднаўленне царквы Васіль Каляда атрымаў медаль Кірылы Тураўскага і грамату мітрапаліта Філарэта. Прыходу быў падораны абраз Філарэта Міласцівага[4]. АрхітэктураПрыналежыць да пашыранага на тэрыторыі Беларусі тыповага праекту могілкавых капліцаў, прадстаўнікамі якога з'яўляюцца цэрквы ў Драчкава, Асіпаўшчыне і г.д. Помнік народнага дойлідства. Да квадратнага ў плане аб’ёму малітоўнай залы далучана прамавугольная апсіда і невялікі прытвор. Шатровы дах завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане, над вальмавым дахам апсіды і двухсхільным пакрыццём прытвора — макаўкай. Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia