Свята-Пакроўская царква (Мыто)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мыто Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяНа ўсходняй ускраіне вёскі, абкружана бутавай агароджай. Пабудавана ў 1864—1870 гг. з бутавага каменю і цэглы. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыіі: прытвор-званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, апсіда. Сілуэт будынка фарміруюць шатровыя пакрыцці двух’яруснай васьмерыковай званіцы і асноўнага аб’ёму, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі на гранёных барабанах. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы дэкору: аркатурныя фрызы, руставаныя вуглавыя лапаткі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, рэльефныя крыжы. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia