Свята-Пакроўская царква (Мількаўшчына)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мількаўшчына Гродзенскага раёна. Знаходзіца ў цэнтры вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1904—1908 гадах з цэглы. Адрэстаўрыравана ў канцы XX стагоддзя. АрхітэктураПомнік архітэктуры маскоўска-яраслаўскага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, да якога далучаюцца прытвор-званіца, бакавыя прыдзелы і пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Над сяродкрыжжам узвышаецца кубападобны барабан, завершаны 5-купаллем і апяразаны какошнікавым парапетам і аркатурным фрызам. Над прытворам чатырох’ярусная (васьмярык на 3 чацверыках) шатровая званіца з макаўкай. Галоўны і бакавыя ўваходы вырашаны двухслуповымі рундукамі пад двухсхільнымі пакрыццямі і вісячымі аркамі Чырвонацагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з броўкамі, крапаваны шырынкамі, вуглавымі лапаткамі. Інтэр’ерУнутраная прастора перактыта складанай скляпеністай канструкцыяй, апсіда вылучана двух’ярусным трохгранным іканастасам у неарускім стылі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia