Свята-Пакроўская царква (Міхневічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Міхневічы Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на могілках. ГісторыяПабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм подоўжна-восевай кампазіцыі з трох’яруснай шатровай званіцай (васьмярык на чацверыку), трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай і паўкруглай апсідай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму цыбулепадобная галоўка на васьмігранным барабане, над званіцай макаўка. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў, какошнікі, аркатурныя фрызы, карнізы. Інтэр’ерМалітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем. Над уваходам — хоры. Мастацка-дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з’яўляецца драўляны разны іканастас. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia