Свята-Пакроўская царква (Прыбалавічы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у агр. Прыбалавічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. ГісторыяУ 1797 г на могілках пабудавана ў гонар Пакровы Благародзіцы драўляная капліца са званіцай, якая адносілася да Данілевіцкага прыхода. У 1825 капліца была аддрамантавана і значна павялічана ў памерах. З гэтага часу, па сутнасці, капліца з’яўляецца Свята-Пакроўскім храмам, дзе пастаянна вялася служба. Адпаведна ведамасці аб цэрквах Мінскай епархіі за 1834 г., пабудавана ў 1794 г. з дрэва[1]; у 1907 г. капітальна перабудавана. Аднавіла дзейнасць у 1941 г., пасля вайны зноў закрыта. Прыход пачаў дзейнічаць ў 1988. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Падоўжна-восевая трохчасткавая кампазіцыя складаецца з квадратных у плане нізкага прытвора, бабінца, трапецападобнай у плане малітоўнай залы. Зрубы бабінца і малітоўнай залы накрыты агульным вальмавым бляшаным дахам, у які з боку франтальнага фасада ўрэзаны двух’ярусная чацверыковая званіца пад шатровым верхам з ліхтаром; над алтарнай часткай шатровая чацверыковая вежачка з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх дашчатых ліштвах і расчлянёны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Малітоўная зала перакрыта драўляным люстэркавым скляпеннем, апсіда вылучана драўляным двух’ярусным іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia