Свята-Пакроўская царква (Пясочнае)
Свята-Пакроўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіацца на вул. Леніна, 8. ГісторыяУ 1751 годзе ўспамінаецца Святая-Пакроўская царква, якая была знішчана агнём. У 1811 годзе новая царква згарэла паўторна. У 1822 годзе быў пабудаваны новы храм. У 1873—1874 гадах на сродкі казны і прыходу будуецца новая драўляная Святая-Пакроўская царква. Яна праіснавала да 1933 года. Царква была разабрана, а з царкоўнага бруса была пабудавана школа. З 27 верасня 2002 года пробашчам прыхода быў святар Віктар Машлякевіч. У 2004 годзе быў закладзены падмурак пад царкву, і далейшае будаванне працягнулася да 2008 года. 14 кастрычніка 2009 года царква была асвячона мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. З 20 снежня 2009 года пробашчам храма з’яўляецца іерэй Віталь Станкевіч[1]. Настаяльнікі прыходу
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia