Уладзімір Іларыёнавіч Пастэрнацкі
Уладзімір Пастэрнацкі (2 ліпеня 1861, Дудзічы, Ігуменскі павет — 21 студзеня 1938, Смаленск, турма НКУС) — беларускі святы, свяшчэннамучанік. БіяграфіяПаходзіў з шляхты, якія перайшлі ў духоўнае саслоўе, сын Іларыёна Пастэрнацкага (протаіерэй). Пасля сканчэння Мінскай духоўнай семінарыі рукапаложаны ў іерэя (1908). Служыў у Пакроўскай царкве ў м. Пясочнае Ігуменскага пав., цяпер вёска Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З 25 ліпеня 1914 года памочнік, з 1917 года благачынны цэркваў 2-й акругі Ігуменскага павета Духавенствам акругі на 3 гады выбраны дэпутатам на Мінскі акруговы вучылішчны з’езд. З восені 1932 года настаяцель Спаса-Увазнясенскага храма ў г. Капыль. У сакавіку 1933 года бальшавіцкія ўлады храм закрылі, а святара неаднаразова выклікалі ў НКУС. Арыштаваны ў сакавіку 1936 года. Жонка Наталля (дачка Феафана Сасіноўскага) засталася з васмярымі дзецьмі. Асуджаны 24 сакавіка 1936 года да 2 гадоў ППК. У снежні 1937 года нечакана вызвалены, прыехаў у Раслаў Смаленскай вобласці, але 14 снежня 1937 года зноў арыштаваны. 5 студзеня 1938 года прыгавораны тройкай НКУС за «антысавецкую агітацыю» і як «агент нямецкай разведкі» да ВМП. Расстраляны. У 1999 годзе Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы далучаны да ліку святых навамучанікаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia