Свята-Пакроўская царква (Ятвеск)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм на хутары Ятвеску Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры хутара. Гісторыя![]() ![]() Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага за ўдзел у ім маёнтак Ятвеск, якім валодаў Станіслаў Ляскоўскі, быў перададзены царскаму генерал-маёру Булгарыну. 9 жніўня 1865 года архітэктар Мікалай Ціхвінскі прадставіў праект праваслаўнай царквы ў маёнтку[1], а ў 1870 годзе Сяргей Гур’еў склаў схематычны план Ятвеска з указаннем месца пад будаўніцтва царквы[2]. Аднак, з-за недахопу сродкаў, 2 сакавіка 1873 года грамадзянскі інжынер А. Лазінскі выканаў новы праект будынка[3]. У тым жа годзе гродзенскі губернскі архітэктар Іван Калянкевіч прадставіў яшчэ адзін праект царквы[2], у якім была спрошчана званіца і адсутнічалі чатыры купалы па вуглах[4]. У 1877 годзе над праектам царквы працавалі архітэктары А. Ленскі і Леанард Кржыжаноўскі, якія выканалі праекты галоўнага і бакавога фасадаў, а таксама званіцы[3]. Нарэшце, у 1879 годзе з чырвонай цэглы быў узведзены будынак храма. Першым настаяцелем прыхода быў айцец Леанід Коласаў, які ў 1880 годзе дамовіўся аб адкрыцці царкоўна-прыходскай школы. У пачатку XX стагоддзя да царквы былі прыпісаны дзве царкоўна-прыходскія школы са 140 навучэнцамі, 10 вёсак, 52 дзесяцін зямлі. Налічвалася 2374 прыхаджан. Святаром быў Аляксей Савіцкі, які скончыў духоўную семінарыю, псаломшчыкам — студэнт семінарыі Аляксандр Богуш[4]. У 1961 годзе царква была перададзена мясцоваму калгасу пад склад, у якім захоўвалі калійныя ўгнаенні. У 1993 годзе будынак быў перададзены вернікам. Настаяцелем з’яўляецца іерэй Пётр Раўнейка[5]. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм складаецца з прытвору са званіцай і паўкруглай апсідай. Званіца аднаярусная, васьмерыковая, завершана шатром. Царква накрыта чатырохсхільным дахам. Аконныя праёмы арачныя, здвоеныя, з паўкалонамі па баках і пластычна распрацаваным цыбулепадобным заканчэннем. Дэкор фасадаў уключае арнаментальныя паясы, вугольныя лапаткі, нішы. У інтэр’еры перакрыцце трапезнай плоскае, у асноўным аб’ёме крыжападобнае скляпенне. Паміж імі арачны праём. У алтарнай частцы размешчаны драўляны іканастас[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia