Свята-Пакроўскі жаночы манастыр (Хойнікі)
Свята-Пакроўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у Хойніках Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Сялянская, 163[1]. ГісторыяСвята-Пакроўскі жаночы манастыр заснаваны ў 1705 годзе ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Галоўнай рэліквіяй храма з’яўляецца спіс іконы Божай Маці «Благадатнае Неба», які падарылі ў знак падзякі, калі сваталіся да княгіні Агаф’і. У пачатку 1922 года царква і манастыр былі закрыты ўладамі, а ў 1928 годзе разрабаваны і разбураны. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1988 годзе зноў быў пабудаваны каменны Пакроўскі храм. Іканастас і сцены былі распісаны рускімі і ўкраінскімі мастакамі. Пры храме быў утвораны жаночы манаскі скіт, а пазней у 1999 годзе яго пераўтварылі ў манастыр. Тут знаходзіцца Казанская ікона Божай Маці, якую паднёс у дар Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II. Для дзяцей заўсёды адкрыта нядзельная школа[2]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia