Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Мясяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства. ГісторыяПабудавана ў 1794 годзе. У 1899—1902 гадах настаяцелем царквы быў Мікалай Шамяціла. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. Архітэктура![]() ![]() ![]() Трохзрубная, з прамавугольнымі ў плане асноўным зрубам і бабінцам і пяціграннай алтарнай апсідай. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане, бабінец і апсіда — вальмавымі. Пры ўваходзе тамбур з двухсхільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры памяшканні маюць плоскую бэлечную столь (спачатку асноўны зруб перакрываўся пірамідальным верхам). Над бабінцам — хоры. Інтэр’ерПамяшканні царквы аб’яднаны агульнай плоскай столлю (змяніла пірамідальнае скляпенне ў 19 ст.), аб’яднаны шырокімі праёмамі-прасветамі. Апсіда вылучана невысокім драўляным іканастасам. Над бабінцам створаны хоры. Абразы ў металічных абкладах: «Спас Пантакратар» (1767), «Маці Божая» (1785), «Праабражэнне», «Пакроў Багародзіцы» (18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя» (1810), «Маці Божая з дзіцем» (1843), «Вогненнае ўзнясенне Іліі» і «Узнясенне» (у 1855 ахвяраваны мясцовым дваранствам), «Святы Мікалай» (19 ст.). ЗваніцаНа паўднёвы захад ад царквы пастаўлена 2-ярусная званіца. Першы зрубавы вертыкальна ашаляваны ярус вылучаны шырокім гонтавым адлівам, другі — слупавы каркас, накрыты пакатым гонтавым шатровым дахам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia