Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мікалаева)
Царква Святой Параскевы Пятніцы — праваслаўны храм у в. Мікалаева Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, па вул. Школьная. Пабудавана ў 1900-я гг. з дрэва. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры неарускага стылю. Асноўны прамавугольны зруб завершаны 5-купаллем і аб'яднаны з трох'яруснай шатровай званіцай (2 васьмерыкі на чацверыку, прыбудавана ў 1902) і невялікім бабінцам. Галоўны ўваход аформлены ганкам з франтонам. Архітэктура вылучаецца насычаным разным дэкорам: на гарызантальна ашаляваных фасадах выкарыстаны разныя карнізы, арнаменіальныя франтоны, аконныя ліштвы, гарызантальныя цягі, вертыкальныя лапаткі. Інтэр'ерУ інтэр'еры зала адмежавана ад апсіды ў габарытах асноўнага аб'ёму драўляным двух'ярусным іканастасам з разнымі пазалочанымі царскімі варотамі з 6 авальнымі абразамі-таблеткамі. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia