Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Опаль)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм, помнік драўлянага дойлідства ў цэнтры в. Опаль (Іванаўскі раён). Гісторыя![]() Пабудавана ў 1796 годзе з дрэва як уніяцкая. Часткова перабудаваная і адрамантаваная ў XIX ст..[1] Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. АрхітэктураПрамавугольная ў плане трохнефная базіліка са зрэзанымі вугламі ў алтарнай частцы. Цэнтральны, вышэйшы за бакавыя, неф завершаны двухсхільным дахам. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваныя брусамі-ланаткамі, вокны прамавугольныя і паўцыркульныя (у цэнтральным нефе). Спачатку галоўны фасад фланкіравалі две вежы абапал трохвугольнага франтону. Пры перабудове вежы разабраныя, фасад аформлены васьмікалонным порцікам (пазней калоны схаваны шалёўкай тамбуру). Інтэр'ер![]() Інтэр'ер падзелены чатырма слупамі на нефы. Хоры на двух слупах пераходзяць уздоўж бакавых сцен цэнтральнага нефа ў кансольна-бэлечныя балюстрадныя галерэйкі. Апсіда вылучана створаным у 1830-я гг. 3-ярусным іканастасам, пакрытым арнаментальнай разьбой; царскія вароты вырашаны контражурнай скразной разьбой на матыў вінаграднай лазы з гронкамі, сярод спляценняў якіх укампанаваны 6 таблетак-клеймаў з выявамі 4 евангелістаў і абразом «Благавешчанне». Мастацкую каштоўнасць уяўляюць драўляная скульптура мяжы 18 — 19 ст. «Укрыжаванне», абразы таго ж часу «Спас Пантакратар», «Святы Панцеляіман», «Маці Божая Замілаванне». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia