Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва як ўніяцкая. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай. Васьмярык званіцы завершаны шатром з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны разнымі падзорамі. Інтэр’ер![]() У малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Шырокі карніз апаясвае ўсю прастору храму. На карнізе, у XIX — 1-й палове XX ст., было каля 20 абразоў XVIII ст., напісаных на палатне. Восенню 1969 года абразы скрадзены невядомымі. Сярод скрадзеных абразоў — «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Святыя Пётр і Павел», «Тайная вячэра», «Святая прарочыца Анна». Станам на пачатак 2025 года абразы не знойдзены. Таксама згублены сляды меншага звана. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia