Свята-Петра-Паўлаўская царква (Грыгаравічы)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Малышова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 1 км на поўнач ад вёскі, у колішняй вёсцы Грыгаравічы. ГісторыяПабудавана ў 1861 годзе з цэглы. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана паводле канона чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, нізкая прамавугольная апсіда. Своеасабліва вырашана званіца, усе 3 ярусы якой маюць васьмігранную форму і завершаны гранёным шатром з макаўкай. Аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі ў завяршэнні; бакавыя плоскасныя фасады аформлены пластычнымі парталамі ўваходаў і вокнамі-біфорыумамі па баках у трохлопасцевых арачных ліштвах. У крапоўцы фасадаў выкарыстаны традыцыйныя зубчастыя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі. Інтэр’ерАбразы XVIII—XIX стагоддзяў: «Святы Аляксандр Неўскі» (1865, у памяць вызвалення ад прыгону), «Святы Георгій», «Маці Божая Адзігітрыя», іканастас. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia