Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Бухлічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Бухлічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці Пабудавана ў 1926-28 гадах з дрэва на месцы храма 18 стагоддзя[1] ў цэнтры вёскі. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры неарускага стылю з рысамі канструктывізму. Вырашана кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца (васьмярык на 2 чацверыках), кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала з чатырохгранным светлавым барабанам, пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Сілуэт храма фарміруюць макаўка над высокім шатром званіцы са слыхавымі акенцамі, цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам цэнтральнага зруба і 2-гранныя заломы яго карніза, вальмавае пакрыццё апсіды. На фоне гарызантальна ашаляваных фасадаў (цокальная і фрызавыя часткі — вертыкальна) вылучаны адзінарныя і строеныя прамавугольныя аконныя праёмы ў геаметрызаваных ліштвах. Тры ўваходы вылучаны двухслуповымі ганкамі пад двухсхільнымі пакрыццямі. Апсіда дэкарыравана накладным крыжам. Інтэр'ерАбразы 17 — 18 ст. «Спас Пантакратар», «Мікалай Цудатворац і Варвара Велікапакутніца», «Маці Божая Адзігітрыя», Евангелле 18 стагоддзя. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia