Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Вялікая Кракотка)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вялікая Кракотка Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1883 годзе з бутавага каменю. У 1959—1961 гадах храм закрылі і размясцілі ў ім клуб. У 1990—1991 гадах царква была адноўлена. 29 чэрвеня 2009 года сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы заснаваў на тэрыторыі храма мужчынскі манастыр. АрхітэктураПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным аб’ёмам пад двухсхільным дахам, які над трохграннай апсідай пераходзіць у трохграннае вальмавае пакрыццё. Над прытворам узведзена 1-ярусная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх разам з вуглавымі лапаткамі і карнізам вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі. Уваход вырашаны кілепадобным парталам з руставанымі лапаткамі. Здвоеныя аконныя праёмы бакавых фасадаў маюць стральчатую форму. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia