Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Гудзевічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гудзевічы Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Гісторыя![]() Першая царква была драўлянай і з’явілася прыкладна ў XVI стагоддзі. У канцы XVII стагоддзя быў пабудаваны новы храм, які пазней перанеслі у вёску Семярэнкі, дзе ён згарэў. Спачатку ён быў праваслаўны, потым стаў уніяцкі. У 1830-я гады царква стала зноў праваслаўнай. Цяперашняя царква была збудавана ў 1852 годзе па праекце Віктара Міхаэліса[1]. Аднак неўзабаве былі выяўлены расколіны ў сценах — вынік нядобрасумленна выкананых пры мураванні сцен работ. Намаганнямі святара Віктара Абрамовіча ў 1877 годзе былі выкананы работы па перабудове сцен храма, затым зроблены дзве прыбудоўкі, дзякуючы чаму царква прыняла крыжападобную форму[2]. Праект перабудовы ў 1866 годзе распрацаваў архітэктар Уласаў, але не быў зацверджаны, і ў 1873 годзе архітэктар Якуб Фардон склаў новы праект царквы на 700 чалавек. У 1909 годзе архітэктар Вільгельм Срока выканаў праект званіцы[3]. АрхітэктураВырашана прамавугольным аб’ёмам, франтальны фасад якога завершаны двух’яруснай чацверыковай званіцай пад шатром з макаўкай (прыбудавана замест драўлянай). Галоўны ўваход вырашаны старажытнарускім рундуком на здвоеных калонах-дыньках. У тым жа стылі і кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia