Вільгельм Аўгуставіч Срока
Вільгельм Аўгуставіч Срока (1866 — не раней за 1909) — грамадзянскі інжынер і архітэктар Расійскай імперыі[2]. Ковенскі губернскі архітэктар, гродзенскі епархіяльны архітэктар. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяНарадзіўся ў 1866 годзе[2]. Лютэранін. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Варшаўскім рэальным вучылішчы[2]. Паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў у 1884 годзе і скончыў курс у 1889 годзе па першым разрадзе[2]. Прафесійная дзейнасцьВільгельм Срока ўдзельнічаў пры ўладкаванні Санкт-Пецярбургскага гарадскога цэнтральнага фільтра, потым прыкамандзіраваўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта Міністэрства ўнутраных спраў і ў хуткім часе паступіў на службу ў якасці гарадскога архітэктара горада Феадосіі Таўрычаскай губерні, дзе працаваў прынамсі да 1892 года[2]. З 1903 года працаваў малодшым архітэктарам пры будаўнічым аддзяленні гродзенскага губернскага праўлення[3]. У 1906 годзе заняў пасаду ковенскага губернскага архітэктара[4]. Потым працаваў гродзенскім епархіяльным архітэктарам[5]. Творчасць
У 1889—92 гадах у Санкт-Пецярбургу займаўся брукаваннем вуліц і ўладкаваннем гарадскіх шасэ. Таксама займаўся ўладкаваннем санітарных гарадскіх пабудоў і пашырэннем сеткі гарадскога вадаправоду[2].
У Феадосіі загадваў феадасійска-субашскім гарадскім вадаправодам і гарадскімі грамадскімі работамі. Спраектаваў фантан «Добраму генію» , 2 невялікія вадаправоды ў эканоміях павета[2]. З самага пачатку пабудовы Джанкой-Феадасійскай чыгункі В. Срока выконваў, акрамя гэтага, працы па ўсіх грамадзянскіх збудаваннях станцыі Феадосія[2]. Спраектаваў некалькі жылых прыватных дамоў, два мураваных будынка лецішчаў і гарадскі летні тэатр[2]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia