Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Дзівін)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. ГісторыяЦарква пабудавана ў 1902 годзе з дрэва. Хадайніцтва аб будаўніцтве новай праваслаўнай царквы на месцы струхлелай было пададзена прыхаджанамі ў 1879 годзе.[1] АрхітэктураПомнік архітэктуры неарускага стылю. Мае чатырохчасткавую аб’ёна-прасторавую кампазіцыю: прытвор-званіца, кароткі бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з нізкімі бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда. Дамінуючы франтальны аб’ём набыў складаную зрубную кампазіцыю: над прамавугольным папярочным зрубам прытвора з кубападобнай узвышанай цэнтральнай часткай узведзены трох’ярусны васьмярык званіцы, завершаны шатром з макаўкай. Над пакатым чатырохсхільным дахам асноўнага аб’ёму надбудаваны нізкі чатырохгранны пастамент для васьміграннага барабана, завершанага цыбулепадобным купалам. Уваход арганізаваны праз нізкі прытвор пад двухсхільным дашкам. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разнымі фрызамі і падзорамі. Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам. ![]() Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia