Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лахва)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лахва Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Гісторыя![]() Знаходзіцца непадалёк ад цэнтра вёскі, каля р. Смердзь. Пабудавана ў 1889 г. з цэглы на месцы фундаванага князем Радзівілам касцёла 17 ст. АрхітэктураПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Планіровачна развіта па падоўжнай восі. Галоўнае месца займае кубападобны асноўны 5-купальны аб'ём, да якога з усходу далучаецца паўкруглая апсіда з 2 бакавымі рызніцамі, з заходу — невялікі бабінец і масіўная званіца. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя створана на кантрасце высокай чатырох'яруснай (2 васьмерыкі на 2 чацверыках) шатровай званіцы і ніжэйшых храмавых аб'ёмаў. Апрацоўка фасадаў багатая — высокія двух'ярусныя карнізы, прафіляваныя паясы, какошнікі, перспектыўныя парталы. Інтэр’ер![]() ![]() У інтэр'еры знаходзяцца абразы 17 — 18 ст.: «Іаан Златавуст», «Уваскрасенне — сашэсце ў пекла», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас» (17 ст.), драўляная скульптура «Укрыжаванне» 19 ст. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia