Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ляхавічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1883 годзе з дрэва замест старой царквы паводле праекта, зацверджанага 7 лютага 1874 года[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Развітая па падоўжнай планіровачнай восі аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з прамавугольных у плане прытвора-званіцы, бабінца, малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, апсіды з бакавымі рызніцамі. Будынак мае 2 вертыкальныя, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі дамінанты: трох'ярусную шатровую званіцу і васьмігранны светлавы барабан з шатром над цэнтральным аб'ёмам. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах, люкарнамі (у рызніцах). Інтэр'ер![]() У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным іканастасам. Абразы 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя» і «Спас Пантакратар» (1836, мастак Юзаф Камінскі), «Троіца новазапаветная», «Маці Божая з дзіцем», «Спас Пантакратар», (1837), «Праабражэнне», «Ражджаство Багародзіцы», «Маці Божая Аранта» (у разным ківоце 18 ст.), «Святы Павел» (1957), «Кірыл і Мяфодзій». «Васіль Вялікі», «Іаан Златавуст», «Зняцце з крыжа». Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia