Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Свяча)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Свяча Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне вёскі. ГісторыяПабудавана ў 1895 годзе з цэглы[1]. АрхітэктураПомнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая прасторавая кампазіцыя фарміруецца папярочным прамавугольным аб’ёмам прытвора з двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай над ім, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з шатровым пакрыццём, прамавугольнай апсідай. Уваход вырашаны арачным праёмам у прафіляваным калонным партале. Прафіляванымі пластычнымі ліштвамі дэкарыраваны арачныя вокны. Са старажытнарускага царкоўнай архітэктуры вуглавыя калонкі-бочкі, кілепадобная ліштва праёмаў званіцы. У дэкоры таксама выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя нішы і круглыя люкарны, магутны пераметральны антаблемент з прафіляваным карнізам на сухарыках. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia