Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Уваравічы)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у г.п. Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1945 годзе з дрэва. АрхітэктураКрыжова-купальны падоўжана-выцягнуты храм фарміруюць працяглы прамавугольны ў плане бабінец з макаўкай над двухсхільным дахам, папярочны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Сяродкрыжжа двухсхільных дахаў завершана васьмігранным светлавым барабанам з макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка — вертыкальна) расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ерМалітоўная зала перакрыта корабавым скляпеннем з размалёўкамі, апсіда вылучана трапецападобным прасветам і двух’ярусным іканастасам. Абразы 18 — 19 ст.: «Святы Мікалай», святочнага цыкла іканастаса «Уваскрасенне», «Узнясенне», «Праабражэнне», «Стрэчанне», «Уезд у Іерусалім», «Сашэсце Святога Духа». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia