Свята-Троіцкая царква (Белавуша)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у гонар Святой Троіцы ў в. Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. ГісторыяПабудавана ў цэнтры вёскі ў 1905 годзе з дрэва на месцы драўлянага храма 1833 года паводле праекта архітэктара В. І. Струева[1]. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. Архітэктура![]() Помнік архітэктуры неарускага стылю. Мае кананічную чатырохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю: прытвор-званіца, бабінец, малітоўная зала, апсіда з тарцовай рызніцай. Асноўны магутны кубападобны зруб завершаны васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам і макаўкай у завяршэнні. Такія ж макаўкі вянчаюць вальмавы дах прамавугольнай апсіды і высокі шацёр двух’яруснай (васьмярык на высокім чацверыку) званіцы (святар і прыхаджане ў 1891 набылі 20-пудовы звон[2]). Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах, цокальная частка вылучана вертыкальнай шалёўкай. Тры ўваходы вырашаны ганкамі з вастраверхімі навісямі на матыў церамковай старажытнарускай архітэктуры. У інтэр'еры адкрываецца светлавы барабан, які праз вуглавыя парусы абапіраецца на сцены зруба. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia